Знайсці
09.04.2017 / 09:155РусŁacБел

Сёння — Вербная нядзеля ва ўсіх хрысціянскіх канфесій

Вербніцу каталікі называюць яшчэ Пальмовай нядзеляй, а пратэстанты — кветканоснай нядзеляй. Украінскія ўніяты святкуюць па адным календары з праваслаўнымі, беларускія — з каталікамі. Але сёлета Вербніца, як і Вялікдзень — супольны ва ўсіх канфесій.

Архіўнае фота.

Вербніца адзначаецца ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага Ісус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і свет народу вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі.

У Беларусі на гэтае свята асвячаюць вербныя галінкі — яны сімвалізуюць тыя пальмовыя, якімі сустракалі Хрыста.

Наступны тыдзень — Страсны (Вялікі), у ім — Вялікі чацвер, Вялікая пятніца, Вялікая субота. Вернікі ўспамінаюць пакуты і смерць Ісуса Хрыста і рыхтуюцца да свята Яго ўваскрашэння.

Вялікдзень праваслаўныя, рыма-католікі, грэка-католікі і пратэстанты таксама адзначаць разам — 16 красавіка.

Наступныя гады розніца ў Вялікаднях будзе складаць тыдзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930