Знайсці
08.04.2017 / 15:465РусŁacБел

Кіраўнік МЗС Брытаніі адмяніў візіт у Расію з-за Сірыі

Кіраўнік МЗС Брытаніі Борыс Джонсан адмяніў візіт у Расію, прызначаны на 10 красавіка. Пра гэта паведамляецца на сайце зьнешнепалітычнага ведамства Злучанага каралеўства.

Джонсан патлумачыў, што разьвіцьцё сытуацыі ў Сырыі змушае яго застацца для кансультацый напярэдадні сустрэчы G7. Пры гэтым ён выказаў шкадаваньне ў сувязі з падтрымкай Расеяй рэжыму Башара Асада.

«Разьвіцьцё сытуацыі ў Сырыі фундамэнтальна зьмяніла сітуацыю. Маім прыярытэтам цяпер будзе працяг кантактаў з ЗША і іншымі (саюзьнікамі) напярэдадні сустрэчы G7 10—11 красавіка — з мэтай арганізаваць скаардынаваную міжнародную падтрымку рэжыму спыненьня агню … і інтэнсіўнага палітычнага працэсу», — гаворыцца ў заяве Джонсана.

Там таксама падкрэсьліваецца, што пляны ўзгоднены з кіраўніком Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Рэксам Тылерсанам, і той наведае Маскву, «як і плянавалася, пасьля сустрэчы краін вялікай сямёркі» — 12 красавіка. Ён мае данесьці да расейцаў «ясную і скаардынаваную пазыцыю», падкрэсьлівае Джонсан.

Таксама ў заяве Джонсана падкрэсьліваецца: «Мы асуджаем тое, што Расея працягвае абараняць рэжым Асада, нават пасьля хімічнай атакі на нявінных цывільных асобаў. Мы заклікаем Расею зрабіць усё магчымае, каб зрабіць магчымым палітычнае вырашэньне канфлікту ў Сырыі і працаваць зь міжнароднай супольнасьцю, каб шакавальныя падзеі мінулага тыдня ніколі не паўтарыліся».

Радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930