Знайсці
08.04.2017 / 14:566РусŁacБел

Грамадзяніну Расіі, затрыманаму 25 сакавіка ў Мінску, на 10 гадоў забаранілі ўезд у Беларусь

Зь Беларусі дэпартаваны грамадзянін Расеі Аляксей Паліховіч, які быў затрыманы ў Менску 25 сакавіка. Нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі маладому чалавеку прысудзілі 12 сутак адміністрацыйнага арышту.

Суд Кастрычніцкага раёну Менску вызначыў, што Паліховіч «нёс бел-чырвона-белы сьцяг і выкрыкваў лёзунгі на беларускай мове». Пры тым, што сам расеец спрабаваў давесьці, што беларускай мовы ня ведае.

Сёньня Аляксей Паліховіч вярнуўся ў Маскву і на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў: яму забаронены ўезд у Беларусь на працягу 10 гадоў — да 7 красавіка 2027 году.

Аляксей Паліховіч зьяўляецца фігурантам справы аб беспарадках на Балотнай плошчы ў Маскве ў траўні 2012 году. Разам зь іншымі актывістамі ён прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў «масавых беспарадках і ўжываньні гвалту ў дачыненьні да прадстаўнікоў улады». Актывісту прысудзілі 3,5 гады калёніі агульнага рэжыму.

Паводле амбасады Расеі ў Беларусі, 25 сакавіка ў Менску былі затрыманыя чацьвёра расейскіх грамадзянаў, трое зь іх пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі.

Радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера