Знайсці
08.04.2017 / 14:328РусŁacБел

Вашынгтон і Масква абмяняліся абвінавачаннямі на Радзе бяспекі ААН

На экстраным пасяджэнні Савета Бяспекі ААН, скліканым для абмеркавання амерыканскага ракетнага ўдару па аэрадроме сірыйскіх урадавых ВПС, Вашынгтон і Масква абмяняліся ўзаемнымі абвінавачваннямі адносна негатыўных наступстваў дзеянняў адзін аднаго.

ЗША зробяць так, што Башар Асад больш не будзе ўжываць хімічную зброю, паабяцала пастаянны прадстаўнік Злучаных Штатаў у ААН Нікі Хэйлі.

«Прадухіленне распаўсюджвання і выкарыстання хімічнай зброі - неад'емная частка нашых нацыянальных інтарэсаў, - заявіла дыпламат. - Мы гатовыя пайсці далей, хоць спадзяемся, што гэтага не спатрэбіцца».

Спадарыня Хэйлі выказала ўпэўненасць у тым, што «ўзмацненне Асада прывядзе толькі да новых забойстваў», асуджаючы за падтрымку сірыйскага ўрада Расію і Іран.

Прадстаўнік РФ у Савеце Бяспекі Уладзімір Сафранкоў, са свайго боку, назваў дзеянні ЗША незаконнымі і якія граюць на руку «тэрарыстам».

«Вашы аднабаковыя дзеянні прывядуць рэгіён да жудасных трагедый», - заявіў ён.

А брытанскі прадстаўнік Мэцью Райкрофт назваў амерыканскі ўдар «прапарцыйным адказам на неймаверны акт» [хімічную атаку, у якой сірыйская апазіцыя і Захад абвінавачваюць рэжым Асада].

Па дадзеных мясцовых медыкаў, распыленне высокатаксічнага газу зарын ў кантраляваным сірыйскай апазіцыяй населеным пункце Хан-Шэйхун 4 красавіка, прывяло да згубы 89 чалавек, сярод якіх 33 дзяцей і 18 жанчын. Афіцыйны Дамаск адмаўляе сваю датычнасьць да хімічнай атакі.

У ноч на пятніцу два амерыканскія эсмінцы, якія знаходзяцца ў Міжземным моры на поўдзень ад Кіпра, выпусцілі 59 крылатых ракет «Тамагаўк» па аэрадроме Шэйрат на захадзе правінцыі Хомс. У Вашынгтоне сцвярджаюць, што менавіта адсюль вылецелі самалёты, якія здзейснілі хімічную атаку.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера