Знайсці
07.04.2017 / 21:495РусŁacБел

Польшча можа аднавіць стыпендыяльную праграму імя Каліноўскага

Польшча аднаўляе стыпендыяльную праграму імя Каліноўскага. Пра гэта ў сваім «Facebook'у» паведаміў дэпутат Роберт Тышкевіч.

Польскі дэпутат звярнуўся з адпаведнай прапановаю ў міністэрства адукацыі. Міністэрства пагадзілася аднавіць праграму. «Прыйшоў час зрабіць наступны крок — забяспечыць фінансаванне тэлеканалу «Белсат»», — напісаў у сацсетцы Тышкевіч.

Стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага паўстала пасля Плошчы ў 2006-м. Тады ўдзельнікаў пратэсту пачалі звальняць з працы і адлічваць з вучобы. Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся да польскага ўраду з просьбай падтрымаць рэпрэсаваных студэнтаў. Польскі ўрад за адныя суткі распрацаваў і падпісаў праект дапамогі — Праграму Каліноўскага. 

У 2017-м было некалькі выпадкаў, калі студэнтаў адлічылі з ВНУ за ўдзел у акцыях пратэсту, адзначае «Белсат».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера