Знайсці
07.04.2017 / 09:375РусŁacБел

Што ўяўляюць сабой амерыканскія крылатыя ракеты «Тамагаўк»

«Тамагаўк» — па-ангельску Tomahawk вымаўляецца як «Тамагок» — ударная сіла амерыканскай арміі і флота. «Тамагаўкі» былі пастаўленыя на ўзбраенне ў 1983 годзе, і ад таго часу выкарыстоўваліся ў цэлым шэрагу канфліктаў.

Назва іх паходзіць ад старажытнай індзейскай сякеркі, якую шпурлялі.

Галоўныя асаблівасці крылатых ракет — высокая дакладнасць (да 5—10 метраў), палёт на гранічна нізкіх высотах, што дазваляе абыходзіць сістэмы супрацьпаветранай абароны, а таксама таннасць.

Выпрабаванні «Тамагаўка»: ракета набліжаецца да цэлі.

Дальнасць палёту апошніх версій «Тамагаўка» — да 2500 кіламетраў.

ЗША ўжывала «Тамагаўкі», пачынаючы з вайны супраць Ірака ў 1991 годзе.

Усяго за час канфліктаў Амерыка выпусціла ўжо больш за 2000 «Тамагаўкаў».

На сёння «Тамагаўкі» стаяць на ўзбраенні амерыканскага флота (іх можа быць ад 4000 да 5000). Невялікую колькасць іх таксама мае брытанскі флот. За год амерыканскі канцэрн Raytheon здольны вырабіць прыкладна 400—500 такіх ракет. Кошт адной складае на сёння каля 1,6 млн даляраў.

«Тамагаўк», збіты сербамі ў 1999 годзе.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера