Знайсці
06.04.2017 / 19:4743РусŁacБел

Лукашэнка: Няхай Захад спачатку паглядзіць на сваю дэмакратыю, перш чым крытыкаваць Беларусь

Заходнія палітыкі павінны паглядзець на сваю дэмакратыю, перш чым крытыкаваць Беларусь. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір», паведамляе БЕЛТА.

«Сёння мне прыйшоў ліст ад групы кангрэсменаў Злучаных Штатаў, у тым ліку там і вядомы персанаж Маккейн, які дэмакратыю ў Беларусі шукае, што мы тут кагосьці затрымалі і так далей, і да таго падобнае, — распавёў Лукашэнка. — Я яму пішу адказ: няхай яны паглядзяць на дэмакратыю ў заходніх краінах — зусім нядаўна і бамбілі, і цкавалі, і слеёзацечны газ і вадамёты, і дубіны і ў Бруселі, і ў Лондане, і ў Парыжы, і ў Германіі».

«Куды ўжо далей? Аплот дэмакратыі. Паглядзіце, што адбывалася пасля выбараў, падчас выбараў Дональда Трампа ў Злучаных Штатах Амерыкі. Таму я падказваю яму, што трэба спачатку туды паглядзець, на гэтую дэмакратыю. Прынамсі, мы нікога слёзацечным газам не труцілі, — звярнуў увагу ён. — Зразумелая іх мэта».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера