Знайсці
05.04.2017 / 22:4415РусŁacБел

Віталь Клічко ацаніў беларускія трактары і пракаціўся за рулём аўтобуса МАЗ

Беларусы прэзентавалі ў Кіеве сваю тэхніку. Украінская сталіца якраз збіраецца аб'явіць тэндэр на закупку машын для гарадскіх камунальных службаў. Беларускія трактары і аўтобусы пратэставаў асабіста мэр Кіева Віталь Клічко, а прадставіў яму прадукцыю беларускай прамысловасці віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Падрабязнасці паведамляе Tut.by са спасылкай на сайт МТЗ.

Тут і ніжэй фота: belarus-tractor.com

Украінцам паказалі некалькі беларускіх трактароў з навясным абсталяваннем, якія прызначаныя для гарадской і дарожнай гаспадаркі. Мэра Віталя Клічко запрасілі да трактара BELARUS-622, той завёў машыну і застаўся задаволены.

Затым ён пасядзеў у «кабіне падвышанай камфортнасці» універсальнага пагрузчыка АМКАДОР 342C4 са шчоткамі.

— Магу сказаць, што ў кабіне — я ж не маленькі такі, 2 метры ростам — вельмі зручна. І вельмі добры агляд, пазітыўныя ўражанні. На маю думку і паводле ацэнак экспертаў, гэта адпавядае сучаснай тэхніцы, — падзяліўся ўражаннямі Клічко.

Затым кіраўнік Кіева пракаціў прысутных на аўтобусе вытворчасці МАЗ.

Відэа з YouTube-канала партыі «УДАР» Віталя Клічко:

Па словах палітыка, летась украінская сталіца закупіла 50 беларускіх аўтобусаў. А таксама 30 трактароў, якія добра чысцілі дарогі зімой ад снегу і «без якіх-небудзь збояў». Хутка мэрыя Кіева абвесціць новыя тэндэры на пастаўку камунальнай тэхнікі, і, па словах Клічко, у беларусаў ёсць усе шанцы выйграць іх.

Мяркуючы па фота на сайце МТЗ, пасля экскурсіі мэр Кіева атрымаў у якасці сувеніра маленькую копію беларускага трактара.

Падчас прэзентацыі Віталя Клічко суправаджаў віцэ-прэм'ер урада Беларусі Уладзімір Сямашка, які прыехаў у Кіеў на перамовы.

«Наш тавараабарот расце. Беларускім прадпрыемствам трэба прабівацца на ўкраінскі рынак: паказваць тэхніку і дэманстраваць яе ў працы. Нашы перавагі — цана, надзейнасць і якасць», — прыводзіць МТЗ словы Уладзіміра Сямашкі.

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што стаўку трэба рабіць не толькі на Кіеў, але і на іншыя буйныя гарады Украіны.

Нагадаем, украінскі бок традыцыйна купляе гарадскую тэхніку ў беларусаў. Пра гэта расказвалі ўкраінскія чыноўнікі падчас леташняга візіту ў Мінск.

«Кіеў папаўняе парк спецыялізаванай камунальнай тэхнікі ў асноўным за кошт беларускага аўтапрама. Але ў супрацоўніцтве мы хочам ісці далей: вывучыць досвед па абслугоўванні дарог, зялёнай гаспадаркі, добраўпарадкаванні горада», — распавёў падчас візіту ў мінскую мэрыю ў красавіку 2016-га намеснік мэра Кіева Пётр Панцялееў, які курыраваў сферу ЖКГ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера