Знайсці
05.04.2017 / 21:223РусŁacБел

На Нямізе раварыст урэзаўся ў аўтамабілі, якія стаялі на святлафоры 

На Нямізе раварыст урэзаўся ў аўтамабілі, якія стаялі на святлафоры. З-за гэтага ў кірунку на некаторы час ўтварыўся затор, паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска Анастасія Радзько.

Па яе словах, раварыст рухаўся па праезнай частцы паміж крайняй правай і сярэдняй паласой. Паводле папярэдняй інфармацыі, спачатку ён зачапіў адну машыну, якая стаяла на святлафоры, пасля чаго ўрэзаўся ў іншую. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. У аднаго з аўтамабіляў пабітае шкло і пашкоджаныя пярэднія пасажырскія дзверы.

На месца прыбылі супрацоўнікі ДАІ, якія аформілі здарэнне. Раварыст сур'ёзных траўмаў не атрымаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930