Знайсці
05.04.2017 / 17:216РусŁacБел

Яшчэ двум затрыманым па «справе патрыётаў» выставілі абвінавачанне

Да 16 чалавек павялічыўся сьпіс затрыманых у «справе патрыётаў», пра якіх сваякам, адвакатам і праваабаронцам вядома, што ім выстаўлена абвінавачаньне па 3 частцы 293 артыкула КК — гэта навучаньне і падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках. Цяпер да сьпісу дадаліся Віктар Данілаў і Андрэй Дундукоў.

Пра тое, што Віктару Данілаву выставілі абвінавачаньне, паведаміла ягоная нявеста Юля Букштыновіч.

«Учора маці Віктара размаўляла з адвакатам, які прыйшоў з КДБ, і той паведаміў, што абвінавачаньне выстаўленае. Сказаў яшчэ, што псыхічны стан Віктара нармальны, ніякіх гістэрык, трымаецца добра. Больш інфармацыі няма. Раней я атрымала ад яго ліст. Ён паведаміў, што зь ім усё нармальна, шмат чытае, у прыватнасьці Бальзака, ні на што ня скардзіўся», — кажа Юля Букштыновіч.

Пра абвінавачаньне, выстаўленае Андрэю Дундукову, паведаміла Ніна Шыдлоўская.

«Размаўляла з жонкай Андрэя, і тая сказала, што прыйшоў ад яго ліст, у якім Андрэй паведаміў, што і яму выставілі абвінавачаньне. Усё астатняе як ва ўсіх».

Такім чынам, сьпіс тых, каму выстаўлена абвінавачаньне паводле 3 часткі 293 артыкула, выглядае цяпер гэтак:

  1. Аляксей Абрамаў
  2. Андрэй Бяляўскі
  3. Юры Гурын
  4. Віктар Данілаў
  5. Зьміцер Дашкевіч
  6. Андрэй Дундукоў
  7. Іван Кавальчук
  8. Андрэй Комлік-Ямацін
  9. Міраслаў Лазоўскі
  10. Мікалай Міхалькоў
  11. Дзьмітры Новік
  12. Яўген Палтаржыцкі
  13. Сяргей Пальчэўскі
  14. Уладзімер Румянцаў
  15. Сяргей Стрыбульскі
  16. Аляксандар Яўдаха

На сайце КДБ дагэтуль афіцыйна не пацьверджана выстаўленьне абвінавачаньняў затрыманым.

Апошні ў сьпісе затрыманых па «справе патрыётаў» — Віктар Мароз, якога супрацоўнікі КДБ затрымалі 3 красавіка. Зьвестак пра ягонае далейшае працэсуальнае становішча пакуль няма.

9 з раней затрыманых грамадзян цягам апошніх дзён былі вызваленыя. Апошнім адпусьцілі Сяргея Кулініча з партыі «Народная грамада».

Паводле 3 часткі 293 артыкула КК пагражае да 3 гадоў пазбаўленьня волі.

svaboda.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930