Знайсці
05.04.2017 / 13:046РусŁacБел

«Белаграпрамбанк» стаў рэкардсменам па прыбытку сярод банкаў — рэйтынг

Пятнаццаць з дваццаці чатырох беларускіх банкаў у мінулым годзе павялічылі прыбытак. Толькі адзін банк паказаў страты. Нечаканым лідарам па аб'ёме прыбытку аказаўся «Белаграпрамбанк», праблемныя актывы якога актыўна разграбалі другую палову года. У выніку чацвёрты квартал аказаўся такім удалым, што банк з 10-га месца па выніках трох кварталаў выйшаў на першае.

«Белаграпрамбанк» павялічыў прыбытак у 4,9 разу, зарабіўшы 206,5 млн рублёў. «Дадзены вынік абумоўлены шэрагам знешніх і ўнутраных фактараў, — пракаментавалі вынік у прэс-службе банка. — Асноўным стала падтрымка прэзідэнта і рэалізацыя мер ўрада па аздараўленні фінансавага стану сельскагаспадарчых арганізацый шляхам прыняцця адпаведных указаў кіраўніка дзяржавы». Другое месца па прыбытку заняў найбуйнейшы банк краіны па памеры актываў, «Беларусбанк» — 154,8 млн рублёў (рост у 1,5 разу).

Першым з прыватных банкаў і трэцім у сістэме стаў «Прыёрбанк», які ўваходзіць у аўстрыйскую банкаўскую групу Raiffeisen і з'яўляецца сёмым па памеры актываў, хоць яго прыбытак знізіўся на 3,9% у параўнанні з 2015 годам. Чацвёртае месца дасталося дачцэ расійскага «Газпромбанка» — «Белгазпрамбанку», які павялічыў прыбытак на 6,1%.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930