Знайсці
05.04.2017 / 11:0921РусŁacБел

Стартаваў тэлепраект «100 імёнаў Беларусі»: Кірыла Арлоўскі, Якуб Наркевіч-Ёдка, Казімір Семяновіч…

Новы праект ад студыі гістарычных фільмаў «Майстэрня Уладзіміра Бокуна» можна назваць працягам цыкла «Зваротны адлік».

Аўтары абяцаюць распавесці пра беларусаў, вартых асобнай старонкі ў гісторыі: мастакоў, пісьменнікаў, навукоўцаў, палітыкаў, рэвалюцыянераў ды вайскоўцаў.

«Цяпер зірнуць на гісторыю можна вачамі тых, хто яе вяршыў. Але не ў стылі «нарадзіўся, жыў, памёр», — адзначаюць аўтары.

Кірыла Арлоўскі, Якуб Наркевіч-Ёдка і Казімір Семяновіч.

Ужо выйшлі фільмы, прысвечаныя навукоўцу Якубу Наркевічу-Ёдку, легендарнаму канструктару часоў Рэчы Паспалітай Казіміру Семяновічу і разведчыку-дыверсанту Кірылу Арлоўскаму.

Праект «100 імёнаў Беларусі» выходзіць на АНТ. Пакуль што нерэгулярна: як толькі заканчваецца праца над новым выпускам, яго адразу ж пускаюць у эфір, зазначылі ў прэс-службе канала. Фільмы фінансуюцца з некалькіх крыніц, іх стваральнікі актыўна шукаюць сродкі. Фактычна, ад гэтага залежыць, ці раскрые праект усе 100 імёнаў.

Каго б вы хацелі пабачыць сярод герояў? Пішыце ў каментарах!

Фільм пра Кірылу Арлоўскага.

Фільм пра інжынера Казіміра Семяновіча, які ў XVII стагоддзі прыдумаў новы спосаб будаваць ракеты. Спецыяльна для праекта «100 імёнаў» беларускія адмыслоўцы стварылі мадэль па схемах Семяновіча. І яна паспяхова паляцела!

Фільм пра Якуба Наркевіча-Ёдку.

НР

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера