Знайсці
04.04.2017 / 23:5651РусŁacБел

Стась Карпаў. Апошні дзень на балконе

У апошні свой дзень скочу з ложку, як быццам тады,
І рвану на балкон у старой і утульнай піжаме,
А ў паветры хай будзе сонечна. Хай усё будзе блішчэць ад вады,
І хай будуць вятры са снягамі і з росамі, і з дажджамі!
Я сабе загадаю крычаць па-над стрэхамі хат,
І смяяцца і плакаць, і каб на ўвесь двор, на ўсё места.
І з другога паверху, з балкона, нібы з Эверэста,
Як з Эльбруса махаць — так з балкона рукамі махаць.
Хай апошні мой дзень будзе як у маленстве — малым,
Але каб я паспеў разгайдаць да галінаў арэлі
І глядзець на дзяцей і прасіць, каб яны не старэлі
Не паўсюль на зямлі, а хаця б пад балконам маім.

Стась Карпаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера