Знайсці
04.04.2017 / 21:5054РусŁacБел

У Кіеве забаранілі бяліць дрэвы і бардзюры

Улады украінскай сталіцы забаранілі бяліць вапнай дрэвы і бардзюры, як гэта рабілі ад савецкіх часоў да нядаўняга часу.

Пра гэта паведаміў дырэктар Дэпартамента гарадскога добраўпарадкавання КГГА Андрэй Фішчук у фэйсбуку, піша УП.

«З гэтага года Зелянбуд перастаў бяліць вапнай дрэвы ў горадзе. Калі ўбачыце, што нехта па савецкай звычцы спрабуе забруджваць вапнай дэкаратыўныя дрэвы, іншыя элементы добраўпарадкавання, звяртайцеся да выканаўцаў з патрабаваннем неадкладна спыніць парушэнне», — напісаў Фішчук.

Ён дадаў, што бяліць мэтазгодна толькі фруктовыя дрэвы.

«Ашуканства і паказуха ў часы СССР былі выведзеныя ў абсалют. Вясновае бяленне ўсяго навокал неяк упрыгожвала агульную шэрасць і ўбогасць саўка», — напісаў Фішчук.

Карыстальнікі сацсеткі адзначылі, што бяліць дрэвы працягваюць, і назвалі некалькі адрасоў, на што Фішчук адказаў, што, на жаль, за адзін год савецкія звычкі выкараніць немагчыма. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера