Знайсці
04.04.2017 / 21:1219РусŁacБел

Фатограф беларускай Незалежнасці. ФОТАГАЛЕРЭЯ памяці Віктара Стралкоўскага

Сёння раніцай стала вядома, што ў Мінску памёр фотажурналіст Віктар Стралкоўскі. Яму было 58 гадоў. Стралкоўскі належаў да той генерацыі фотажурналістаў, якая пачынала па-новаму дакументаваць прастору сучаснай Беларусі. Прафесійную кар'еру Віктар пачаў у 1991 годзе.

Віктар Стралкоўскі. Фота з фэйсбука Аляксандра Кушнера

Віктар Стралкоўскі захапіўся фатаграфіяй яшчэ ў дзяцінстве — бацька падараваў яму фотакамеру на дзень народзінаў. Стралкоўскі пачынаў працу ў «Советской Белоруссіі», пасля была праца ў газетах «Культура», Рэспубліка і БелТА. Удзельнічаў у выставачных праектах галерэі «Nova». Вельмі моцна сябраваў яшчэ з адным класікам беларускай фотажурналістыкі — Сяргеем Брушко. У апошнія гады Стралкоўскі вельмі актыўна дакументаваў вулічнае жыццё ў Мінску. 

Развітанне з Віктарам Стралкоўскім пройдзе заўтра, 5 красавіка, па адрасе: Даўгінаўскі тракт, 160А з 12.00 да 13.00.

НН выказвае спачуванні ўсім родным, блізкім і калегам Віктара Стралкоўскага. Мы сабралі фотагалерэю памяці фотажурналіста, якая адлюстроўвае драматычнае жыццё Беларусі і беларусаў у 90-я гады мінулага стагоддзя. Больш здымкаў можна пабачыць на сайце аўтара.

Сабраў Сяргей Гудзілін

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930