Знайсці
04.04.2017 / 17:52РусŁacБел

Любанскі спеўны сход праспявае бяседныя песні

6 красавіка ў Арт-прасторы «Верх» на «Любанскім спеўным сходзе» спяваем разам бяседныя песні. Нашыя госці — аўтэнтычны фальклорны гурт «Павалякі» (в. Обчын, Любанскі раён). Яго творчасць уключаная ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

На «Любанскім спеўным сходзе» мы сустрэнемся і паспяваем разам з сапраўднымі носьбітамі традыцыі. Дарэчы, «Павалякам» жартоўна называюць чалавека сталага веку, але яшчэ досыць моцнага.

У 2015 г. гурт «Павалякі» адзначыў свой 40-гадовы юбілей. З самай першай рэпетыцыі ў калектыве — Вольга Дастанка. Маці перадала ёй сапраўдны песенны скарб. Яе голас гучыць нібы аксаміт даўніны. Обчынскіх «Павалякаў» абавязкова трэба чуць і бачыць.

Вядучы «Любанскага спеўнага сходу» — Сяргей Выскварка, выбітны этнахарэограф, даследчык традыцыйнай народнай культуры Любаншчыны. На «Любанскім спеўным сходзе» нас чакаюць дыхальныя распеўкі ад Дар’і Зуевай, знаёмства з гуртом «Павалякі» і міні-канцэрт, развучванне песень з рэпертуару гурта і сумесныя спевы.

Запрашаем 6 красавіка (чацвер) у Арт-прастору «Верх».

Адрас: Мінск, вул.Куйбышава, 22, 6-ты паверх, канферэнц-зала.

Уваход вольны!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера