Знайсці
04.04.2017 / 17:1412РусŁacБел

Беларускія пародыі і каверы на хіт «Грыбоў» ВІДЭА

«Грыбы» — украінскі гурт, які стаў сапраўдным прарывам летась. Іх песні «Копы», «Велік» ведае вялікая колькасць моладзі ў СНД. Выпусціўшы адзін альбом, хлопцы збіралі цэлыя клубы дзе толькі можна (у Мінску «Грыбы» выступалі ў клубе «Dozari»). На пачатку сакавіка гурт выпусціў кліп на песню «Тае лёд», які стаў вірусным і працягвае набіраць прагляды. Ужо 35 мільёнаў, самі паглядзіце:

Што было далей?

У інтэрнэце людзі масава пачалі рабіць пародыі на песню. Праграма «Вячэрні Ургант» звязала песню з прагнозам надвор'я:

А вось папулярная казахстанская група комікаў Yuframe перазняла кліп, прысвяціўшы яго чаю:

А ў нас?

У нас першымі, хто падхапіў трэнд, была кампанія «Белавія». Вы, напэўна, ужо бачылі гэтых прыгожых сцюардэс:

1 красавіка Ваенны факультэт БДУ таксама выпусціў сваю пародыю:

А цяпер паглядзіце як юнак з Мінска прывязаў папулярную песню да тэмы, вы не паверыце, дармаедства!

Прысяданні «Грыбоў» у кліпе сталі сапраўдным мемам. Паглядзіце як гэта абыграла беларуская піяр-студыя:

Дасылайце ў каментах спасылкі на беларускія пародыі «Грыбоў», якія бачылі вы!

Мікіта Недаверкаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930