Знайсці
04.04.2017 / 16:25РусŁacБел

5 красавіка на «Камароўцы» зніжкі да 20%

ГЦ «Купалаўскі», Камароўскі і Курасоўшчынскі рынкі 5 красавіка прапануюць тавары са зніжкай 20%, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

На «Камароўцы» ніжэй на 20% будуць цэны на гародніну і садавіну, мясныя паўфабрыкаты, малочную прадукцыю, спецыі, мяса птушкі і паўфабрыкаты з мяса птушкі, сухафрукты, арэхі, спецыі, бакалейныя тавары, свежамарожаную рыбу, саленні. Танней таксама будуць кандытарскія і каўбасныя вырабы, тавары для жывёл. Зніжка прадугледжаная на абедзеннае меню ў сталовай, каву на разліў, выпечку ўласнай вытворчасці.

На Курасоўшчынскім рынку з 20-працэнтнай скідкай будуць прадаваць гародніну і садавіну, сухафрукты, арэхі, прамысловыя тавары, касметыку і парфумерыю, дзіцячыя цацкі.

Гандлёвы цэнтар «Купалаўскі» зніжае цэны на сувеніры, галаўныя ўборы, цацкі, жаночае адзенне, кнігі, парфумерна-касметычную прадукцыю, прадукцыю буфета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930