Знайсці
04.04.2017 / 09:354РусŁacБел

Выпушчана ў абарот новая купюра 50 еўра ФОТАФАКТ

Цэнтрабанк Літвы прадставіў новую 50-еўравую купюру, якая паступіць у абарот з 4 красавіка, піша Delfi.lt.

Delfi.lt

У Літве купюры вартасцю ў 50 еўра карыстаюцца самай вялікай папулярнасцю — яны складаюць каля паловы ўсіх банкнот.

Новая купюра серыі Europa адрозніваецца новымі сродкамі абароны. Самае галоўнае новаўвядзенне — новы вадзяны знак, акно з партрэтам багіні Еўропы. Акрамя таго, новыя купюры зручныя для невідушчых і людзей са слабым зрокам.

Старшыня праўлення ЦБ Вітас Васіляўскас на прэс-канферэнцыі 3 красавіка сказаў, што новая купюра адрозніваецца палепшанай абаронай. «50-еўравая банкнота адрозніваецца тым, што ў Літве яна самая папулярная. Мы выпусцілі іх 44 млн. адзінак. Асноўная прычына абнаўлення — бяспека. Палепшаная абарона і тое, што новыя банкноты вельмі складана падрабіць, зніжае імавернасць распаўсюду фальшывак», — сказаў Васіляўскас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930