«Белтэлекам» папярэдзіў аб магчымых перабоях з інтэрнэтам ноччу 5 і 6 красавіка
РУП «Белтэлекам» папярэджвае пра магчымыя перабоі з інтэрнэтам у Мінску ўначы 5 і 6 красавіка. Такая інфармацыя размешчаная на сайце кампаніі.
З 1.00 да 6.00 5 красавіка будуць праводзіцца працы на абсталяванні сеткі перадачы даных Мінска. Падчас правядзення работ магчымыя кароткачасовыя перапынкі доступу ў сетку інтэрнэт для абанентаў паслуг byfly на правадных сетках доступу і на сеткі доступу Home Wi-Fi.
З 1.00 да 6.00 6 красавіка на сетцы перадачы даных Мінска будуць праводзіцца рамонтна-наладкавыя работы з кароткачасовымі перапынкамі ў прадастаўленні паслуг тэлефаніі IMS, byfly, ZALA, аховы для асобных абанентаў сталіцы. Пры перапыненні тэлефоннай сувязі доступ да экстранных службаў магчымы па мабільнай сувязі.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Гомелі бацькі назвалі сына Космас
 5
Кіраўнік аднаго з раёнаў Гомеля і яго намесніца атрымалі мінімальныя 3 гады калоніі, але і тыя з адтэрміноўкай
32-гадовага заснавальніка адной з найбуйнейшых крыптабіржаў свету пасадзілі на 25 гадоў
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера