Знайсці
03.04.2017 / 15:383РусŁacБел

У Беларусі ўпершыню ставяць п’есу Віктара Марціновіча

Прэм’ера спектакля «Кар'ера доктара Рауса», у якім расказваецца гісторыя Францыска Скарыны як чалавека, які нарадзіўся значна раней сваёй эпохі, адбудзецца у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі 19 красавіка.

П’есу «Кар'ера доктара Рауса» Віктар Марціновіч скончыў пісаць у лютым мінулага года пасля працяглага вывучэння малавядомых крыніц пра жыццё беларускага першадрукара. Праз некалькі месяцаў гэты матэрыял быў адзначаны спецыяльным прызам конкурсу «Францыск Скарына і сучаснасць», дзе адной з узнагарод была магчымасць у хуткім часе ўбачыць тэкст на сцэне РТБД. Калектыў тэатра абраў твор Марціновіча.

«Кар'ера доктара Рауса» — гэта пра нас з вамі, пра той час, у якім мы жывем, таму што са скарынавай пары амаль нічога не змянілася: усё тыя ж суддзі, меланхтоны ды ганарлівыя лютары навокал… У скарынавых няўдачах, бадзянні па свеце можна пабачыць лёсы шмат якіх яго наступнікаў. Гэта кандэнсаваная формула беларускай кармы. У гэтым сэнсе твор і пра Алексіевіч, і пра Міхалка, і пра ўсіх тых, хто, бадзяючыся па замежжы, спрабуе ўславіць радзіму», — распавёў «НН» Віктар. 

На гэты момант сцэну ўжо пабачылі дзве п’есы Марціновіча: «Самае лепшае месца на свеце» у выкананні венскага тэатра «Ganymed» і «Даспехі праведнасці» (той жа «Ganymed» паставіў яе ў Інсбруку). У Беларусі спектаклі па тэкстах літаратара да гэтага часу не рабіліся.

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930