Знайсці
03.04.2017 / 12:514РусŁacБел

Чыноўнікі палічылі рэкламу хрэну ABC непрыстойнай, але караць нікога не будуць

Летась кампанія ABC выпусціла скандальны каляндар з рэкламай хрэну. Такі піяр шмат у каго выклікаў абурэнне. Людзі нават стварылі петыцыю з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці кіраўніка кампаніі за распаўсюджванне рэкламы эратычнага зместу. 

Той самы каляндар.

Зварот, накіраваны ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю падпісалі 10 чалавек. На днях яны атрымалі наступны адказ: «Спалучэнне візуальнай і тэкставай інфармацыі ў прадстаўленым сюжэце стварае двухсэнсоўнасць, накіроўваючы ўспрыманне спажыўцоў рэкламы на непрыстойны падтэкст, у сувязі з чым рэклама парушае прыведзеную норму Закона і, такім чынам, з'яўляецца неналежнай. Аднак у заяве не змяшчаецца інфармацыя аб тым, калі і дзе яна распаўсюджвалася. Для прыцягнення да адказнасці яе недастаткова. Калі гэтыя сюжэты выкарыстоўваліся ў якасці ілюстрацый да журналісцкіх матэрыялаў на тэму рэкламы, то яны рэкламай не з'яўляюцца і, такім чынам, не падпадаюць пад дзеянне Закона».

Адказ, падпісаны намесніцай міністра гандлю і антыманапольнага рэгулявання Ірынай Наркевіч, можа быць абскарджаны ў судзе. Пакуль жа стваральнікі петыцыі абмяжуюцца тым, што не будуць купляць хрэн ABC, палічыўшы за лепшае гатаваць яго ў хатніх умовах.

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930