Знайсці
02.04.2017 / 16:235РусŁacБел

Пуцін павіншаваў Лукашэнку з днём яднання

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з Днём яднання народаў Расіі і Беларусі, якое адзначаецца 2 красавіка.

У віншавальнай тэлеграме Пуцін падкрэсліў запатрабаванасць Саюзнай дзяржавы для расіянаў і беларусаў і высока ацаніў вынікі інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і іншых сферах, дасягнутыя за больш чым дваццацігадовы перыяд.

Прэзідэнт Расіі таксама адзначыў, што «назапашаны вопыт сумеснай работы дапамагае знаходзіць аптымальныя рашэнні любых, нават самых складаных пытанняў, спрыяе далейшаму развіццю ўзаемавыгадных расійска-беларускіх сувязяў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031