Знайсці
02.04.2017 / 16:1481РусŁacБел

Пасол Сурыкаў расказаў аб антырасійскай дзейнасці Захаду ў Беларусі

Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў выказаў занепакоенасць у сувязі з дзейнасцю заходніх краін на тэрыторыі краіны. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю агенцтву Sputnik, апублікаваным у нядзелю, 2 красавіка.

Sputnik

«Усё, што тычыцца дзеянняў Захаду на ўкраінскім флангу, на беларускім, гэта ўсе дзеянні антырасійскія. І мы разумеем, што наступныя намаганні будуць накіраваны ў Беларусь, і яны ўжо накіраваныя», — заявіў ён.

Пры гэтым, на думку Сурыкава, краіны Еўрасаюза «пакуль не ў стане адарваць» Мінск ад Масквы. «Так і Беларусь не гатовая кінуцца ў абдымкі Захаду, разарваўшы ўсе эканамічныя сувязі. Ёсць прыклад Украіны, ёсць прыклад Малдовы», - падзяліўся пасол.

У якасці прыкладу антырасійскай дзейнасці дыпламат адзначыў, што ў Беларусь «зачасцілі розныя дэлегацыі». Ён дадаў, што Расія прыглядаецца да таго, што адбываецца і «працуе на гэтым напрамку».

У ходзе інтэрв'ю Сурыкаў таксама закрануў тэму нафтагазавай спрэчкі Масквы і Мінска. Ён выказаў упэўненасць, што бакі ў любым выпадку дасягнуць кампрамісу.

«У Беларусі няма гэтага спускавога кручка заходне-ўкраінскіх абласцей, традыцыйна антырасейскіх, выгадаваных яшчэ ў Аўстра-Венгерскай імперыі. І няма русафобіі», — канстатаваў Сурыкаў.

У ходзе гутаркі дыпламат таксама выказаў занепакоенасць, звязаную з пэўнай ваеннай актыўнасцю ў выглядзе вучэнняў прыгранічных Беларусі краінаў НАТА


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930