Знайсці
02.04.2017 / 12:1932РусŁacБел

Прэм'ер Мядзведзеў заявіў аб важнасці захавання брацкіх стасункаў з Беларуссю

Расія і Беларусь павінны імкнуцца захаваць брацкія адносіны, мяркуе кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў.

tass.ru

У віншаванні, прымеркаванаму да Дня яднання народаў Расіі і Беларусі, сказана, што «краіны звязваюць асаблівыя, правераныя часам, братэрскія і партнёрскія адносіны. Захаваць і прымножыць гэты здабытак — наш агульны абавязак».

Віншаванне прэм'ера яго беларускаму калегу Андрэю Кабякову апублікавана на сайце ўрада Расіі. У паведамленні таксама сказана, што «ў Саюзнай дзяржаве Расеі і Беларусі дасягнуты высокі ўзровень інтэграцыі».

«Рэалізуюцца маштабныя эканамічныя, інфраструктурныя, прамысловыя і гуманітарныя праекты. Вядзецца актыўны дыялог па лініі дзелавых колаў і грамадскіх арганізацый, — лічыць Дзмітрый Мядзведзеў.

Прэм'ер-міністр Расіі заявіў, што краінам важна фарміраваць пазітыўную позву супрацоўніцтва, распрацаваць канструктыўныя рашэнні актуальных задач, у тым ліку ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. На думку Мядзведзева, гэта дапаможа павысіць дабрабыт грамадзян Саюзнай дзяржавы.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930