Знайсці
01.04.2017 / 18:23РусŁacБел

У Германіі стварылі падраздзяленне арміі па барацьбе з хакерамі

У германскай арміі створанае падраздзяленне, закліканае адбіць хакерскія атакі і абараніць ваенныя сакрэты і праграмы, якія кіруюць зброяй. Новая структура пачала работу 1 красавіка, паведамляе ВВС.

Паводле даных міністэрства абароны ФРГ, за першыя дзевяць тыдняў 2017 года на аб'екты германскай арміі было здзейснена каля 284 тыс. кібератак. Нягледзячы на тое, што атакі былі прафесійнымі, інфраструктура вайскоўцаў не пацярпела.

Кіберкамандаванне будзе асобнай арганізацыяй у структуры ўзброеных сіл Германіі разам з сухапутнымі сіламі, ВПС, ВМФ, медыцынскім падраздзяленнем і дапаможнай службай.

Колькасць новага падраздзялення спачатку складзе 260 чалавек. Да ліпеня колькасць супрацоўнікаў камандавання вырасце да 13,5 тыс. чалавек. Падраздзяленне будзе базавацца ў Боне.

Міністэрства абароны набірае спецыялістаў у IT-індустрыі. Ведамства запусціла актыўную рэкламную кампанію, у якой Бундэсвер пазіцыянуецца як сучаснае і прывабнае месца для працы спецыялістаў у галіне кібербяспекі.

У лістападзе 2016 года канцлерка ФРГ Ангела Меркель заявіла, што кібератакі з Расіі сталі «часткай паўсядзённага жыцця». Незадоўга да гэтага ў выніку дзеянняў хакераў каля 900 тыс. кліентаў мабільнага аператара Deutsche Telekom засталіся без сувязі.

«Такія кібератакі або гібрыдныя атакі, як яны вядомыя ў расійскай дактрыне, з'яўляюцца часткай нашага штодзённага жыцця, і мы павінны навучыцца з імі спраўляцца», — заявіла тады Меркель.

Кіраўнік федэральнай разведвальнай службы Германіі Бруна Каль заяўляў, што звязаныя з Расіяй хакеры могуць учыніць кібератакі падчас выбараў у Германіі. Нямецкія палітыкі таксама асцерагаюцца, што хакеры могуць арганізаваць кампаніі па дэзінфармацыі і сарваць выбары.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера