Знайсці
01.04.2017 / 14:566РусŁacБел

Кранальны ліст Андрэя Комліка-Ямаціна з СІЗА КДБ да жонкі Стасі

Андрэй Комлік-Ямацін — адзін з фігурантаў «справы патрыётаў». Яго затрымалі 22 сакавіка, з таго часу ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ. 

Жонка Анастасія перадала ў рэдакцыю «Нашай Нівы» ліст Андрэя, адрасаваны ёй і сыну, з кранальным вершам.

Мілая жоначка, радасць мая, 
Кахаю цябе я болей жыцця! 
Думкі мае, нібы птушкі імкнуцца, 
Ляцяць да цябе…бо хачу дакрануцца 
Да вуснаў тваіх і пяшчотна абняць,
Не ў марах, а спраўды цябе цалаваць 
У мілыя вочы, нібы ў азёры, 
Глядзецца. І з Васем гуляць на прасторы, 
Пачуць яго шчэбет, нібы птушаняткі, 
Каб зноў ён няўмела пакрочыў да таткі.

Андрэй Комлік-Ямацін мінчук, інжынер па адукацыі. Разам з жонкай займаўся вырабам адзення ў нацыянальным стылі пад маркай Terram album. У пары ёсць маленькі сын Васіль, яму год і два месяцы. 

Чытайце таксама: Ліст выратавальніка Дундукова да сям'і з СІЗА КДБ — душэўна і па-беларуску

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера