Знайсці
01.04.2017 / 14:119РусŁacБел

Сяргей Пальчэўскі — дзясяты абвінавачаны па «справе патрыётаў»

Сяргею Пальчэўскаму выставілі абвінавачаньне па частцы 3 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу «Навучаньне і падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках».

Пра гэта «Свабодзе» паведаміла Наста Дашкевіч са спасылкай на маці Сяргея Пальчэўскага.

Сяргей Пальчэўскі быў затрыманы 22 сакавіка разам са Зьмітром Дашкевічам і Арцёмам Леўчанкам, калі маладафронтаўцы ўсталёўвалі шафу на кватэры ў пісьменьніка Ўладзімера Арлова.

Іншыя дзевяць чалавек, якім афіцыйна выставілі абвінавачанне ў «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», гэта Зміцер Дашкевіч, Міраслаў Лазоўскі, Іван Кавальчук, Яўген Палтаржыцкі, Сяргей Стрыбульскі, Аляксей Абрамаў, Алесь Яўдаха, Уладзімір Румянцаў і Андрэй Бяляўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930