Знайсці
31.03.2017 / 16:351РусŁacБел

ДАІ Мінска апублікавала месца ўстаноўкі спідкамаў у красавіку

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя апублікавала спіс месцаў, дзе будуць устаноўленыя мабільныя датчыкі аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму ў красавіку. 

Фіксаваць парушэнні ўвесь месяц з 7.00 да 20.00 будуць камеры на вул. Ташкенцкай (мост праз раку Свіслач). Па цотных чыслах з 7.00 да 20.00 будзе працаваць датчык па прасп. Незалежнасці, 156 (хуткаснае абмежаванне там складае 80 км/ч). Па няцотных чыслах мабільны датчык на такі ж час будуць усталёўваць на скрыжаванні пр. Незалежнасці з вул. Рагачоўскай (абмежаванне — 80 км/ч).

Дзве мабільныя камеры ўсталююць на МКАД. Яны будуць фіксаваць парушэнні ПДР круглыя суткі на 33-м і 21-м км знешняга кальца. Хуткаснае абмежаванне там складае 90 км/ч.

Спідкамы будуць працаваць з 21.00 да 3.00 па прасп. Незалежнасці, 156 (80 км/ч) і прасп. Пушкіна, 70а (60 км/ч) 1, 5, 9, 13, 17, 21, 25, 29 красавіка; па вул. Прытыцкага, 60, к. 5 (60 км/ч) і вул. Брыля, 21 (60 км/ч) 2, 6, 10, 14, 18, 22, 26, 30 красавіка; па вул. Кальварыйскай, 58, к. 1 (60 км/ч) і па Партызанскім прасп., 147 (60 км/ч) 3, 7, 11, 15, 19, 23, 27 красавіка; на скрыжаванні пр. Незалежнасці з вул. Рагачоўскай (80 км/ч) і вул. Прытыцкага, 106 (60 км/ч) 4, 8, 12, 16, 20, 24, 28 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930