Знайсці
30.03.2017 / 12:0213РусŁacБел

Пракурор запатрабаваў для Андрэя Бандарэнкі яшчэ 1 год зняволення

У Магілёве працягваецца суд над праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам. Тэрмін ягонага трохгадовага зьняволеньня заканчваецца 31 сакавіка 2017 году, але пракурор падчас судовых спрэчак запатрабаваў пакараць Бандарэнку 1 годам пазбаўленьня волі і ўжыць меру стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.

Пракурор Сяргей Мінаў папрасіў суд даць Бандарэнку 1 год строгага рэжыму, узяўшы яго пад варту. Ён лічыць, што віна Бандарэнкі даказаная паводле артыкулу 411 2 часткі. Паводле абвінаваўцы, сыстэматычна парушаў парадак адбываньня пакараньня ў папраўчай установе. Спаслаўся на паказаньні сьведак. Згадаў, што Бандарэнка віну не прызнаў, але рапарты супрацоўнікаў адміністрацыі турмы пацьвярджаюць, што асуджаны парушэньні зьдзяйсьняў. Пракурор Мінаў інтэрпрэтаваў тое, што суды не задаволілі скаргаў Бандарэнкі, як слушнасьць дзеяньняў турэмнікаў. Недакладнасьці ў паказаньні турэмнікаў, зазначыў Мінаў, нязначныя і не ўплываюць на аб’ектыўнасьць сьледзтва.

Пракурор Мінаў назваў Бандарэнку небясьпечным для грамадзтва чалавекам.

Бандарэнку вінавацяць паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэксу — у злосным парушэньні парадку адбыцьця пакараньня ў турме № 4. За тры дні да сканчэньня трохгадовай няволі Бандарэнку пагражаюць яшчэ два гады паводле другой часткі артыкулу 411 Крымінальнага кодэксу.

Сваёй віны Бандарэнка не прызнае. Ён з адвакатам знаходзілі у словах кожнага са сьведкаў — кантралёраў і супрацоўнікаў магілёўскай турмы № 4 — супярэчнасьці ў паказаньнях. Але дзяржаўны абвінаваўца супярэчаньняў ня бачыў.

***

Андрэй Бандарэнка — былы кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Платформ Інавэйшн», што займалася маніторынгам месцаў зьняволеньня. У 2014 годзе яго прызналі вінаватым у хуліганстве, злосным хуліганстве і асабліва злосным хуліганстве ў дачыненьні да трох грамадзян і асудзілі на 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Усяго на Андрэя Бандарэнку накладзена больш за дзясятак спагнаньняў у розных месцах пазбаўленьня волі, дзе ён адбываў тэрмін. Праз гэта былы кіраўнік праваабарончай «Платформы Інавэйшн» прызнаны злосным парушальнікам рэжыму

У выпадку асуджэньня Бандарэнкі паводле ч. 2 арт. 411 КК праваабаронцы будуць гатовыя прызнаць яго палітычным зьняволеным.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930