Знайсці
30.03.2017 / 11:11РусŁacБел

Нацбанк зноў зніжае стаўку рэфінансавання

Праўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь прыняло рашэнне аб зніжэнні з 19 красавіка 2017 г. стаўкі рэфінансавання — з 15 да 14 працэнтаў гадавых, а таксама ставак па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях па падтрымцы бягучай ліквіднасці банкаў — з 18 да 17 працэнтаў гадавых і ставак па пастаянна даступных аперацыях вывядзення ліквіднасці — з 10 да 9 працэнтаў гадавых, паведамляе прэс-служба.

Рашэнне аб далейшым зніжэнні ставак прынята Праўленнем Нацыянальнага банка па выніках разгляду пытання аб бягучых працэсах у эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы, а таксама прагнозу развіцця сітуацыі да канца 2017 года.

Інфляцыя ў Беларусі працягвае зніжацца больш значнымі тэмпамі, чым прагназавалася. Гэта тэндэнцыя ў асноўным абумоўлена аслабленнем інфляцыйнага ціску з боку фундаментальных і манетарных фактараў. Прырост спажывецкіх цэн, а таксама паказчыкі базавай і трэндавай інфляцыі ў сакавіку 2017 г. і ў бліжэйшыя месяцы чакаюцца на ўзроўні менш за 7 працэнтаў у гадавым выражэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930