Знайсці
30.03.2017 / 10:211РусŁacБел

У Мінску па гарачых слядах раскрыта забойства

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку на працягу трох гадзін раскрылі асабліва цяжкае злачынства, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў Фрунзенскім РУУС.

— У міліцыю патэлефанаваў грамадзянін, каб паведаміць, што яго з таварышам збілі двое малазнаёмых мужчын, разам з якімі прыяцелі напярэдадні вечарам распівалі спіртное. Ачуняўшы, адзін з пацярпелых выявіў, што яго таварыш не падае прыкмет жыцця. Медработнікі, якія прыбылі на месца здарэння ў зав. Альшэўскага, канстатавалі смерць мужчыны 1963 г. р., — распавёў афіцыйны прадстаўнік Фрунзенскага РУУС Наталля Аскірка.

У ходзе комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў былі затрыманыя два чалавекі: маладыя людзі 19 і 26 гадоў, абодва не працуюць, раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за рабаванне і крадзяжы. У дачыненні да іх распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 («Забойства») КК Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930