Знайсці
30.03.2017 / 08:51РусŁacБел

Facebook дадае новыя функцыі, якія нагадваюць Snapchat

Сацсетка Facebook даволі актыўна адрэагавала на рост папулярнасці мабільнага дадатка Snapchat, які спецыялізуецца на маментальных фота і відэаздымках. Facebook пачаў дадаваць новыя функцыі, якія з’яўляюцца асноўнай адметнасцю Snapchat.

Спачатку ў Instagram (належыць Facebook) з’явіўся раздзел «Гісторыі Instagram», які дазваляе складаць некалькі фота ў кароткае апавяданне. Фактычна, менавіта гэтая функцыя зрабіла Snapchat папулярным.

Але з пачатку гэтага тыдня функцыі, якія ёсць у Snapchat, даступныя і ў самім Facebook.

1. Facebook Camera Effects (аналаг Snapchat Filters) уяўляе сабой набор масак, інтэрактыўных фільтраў і рамак, якія можна дадаваць да фотаздымкаў. Адметна тое, што новая функцыя створана на аснове беларускага сервісу MSQRD, які быў інтэграваны ў Facebook.

Вялікая колькасць забаўляльных і легкадумных фільтраў Snapchat зрабіла гэты сервіс папулярным сярод падлеткаў, якім падабаецца падобны від зносін.

2. Facebook Direct (аналаг Snapchat Snaps) дазваляе дзяліцца з сябрамі фотаздымкамі і відэа, якія знікаюць. Атрымальнік фота праглядае яго і піша свой адказ, пасля чаго арыгінальны фотаздымак знікае.

3. Facebook Stories (аналаг Snapchat Stories) дазваляе дадаваць фота і відэа, якія знікаюць праз 24 гадзіны. Кампанія Facebook дадала гэтую функцыю ў Instagram яшчэ летась у жніўні, а зараз яна даступная і ў стужцы Facebook.

Праз дзень пасля з’яўлення новых функцый у Facebook стала вядома, што акцыі Snapchat абваліліся на 7%. 

Максім Маханькоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930