Знайсці
30.03.2017 / 07:1720РусŁacБел

Хто такі Аляксандр Зімніцкі, чарговы затрыманы па «справе баевікоў»

Аляксандр Зімніцкі стаў 27-м затрыманым па так званай «справе баевікоў». 28 сакавіка родныя згубілі з ім сувязь. Пазней стала вядома, што ён затрыманы, абвінавачанні яму не выстаўленыя.

Родам з Докшыцкага раёна

Мама Аляксандра Зімніцкага там працавала нянечкай. Раскошы не ведаў, падчас вучобы зарабляў сабе на жыццё, падпрацоўваючы грузчыкам. Быў звычайным хлопцам, кажуць ягоныя аднакласнікі і аднагрупнікі.

Гісторык, супрацоўнік музея

Аляксандр Зімніцкі — выпускнік гістфака БДУ, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея. На працы вельмі здзівіліся, калі пачулі такую навіну: «Ён яшчэ ўчора быў на працы, нас ніхто пра гэта не інфармаваў», — піша Еўрарадыё.

Стараста групы

Аляксандр Зімніцкі вучыўся на беларускамоўнай плыні гістарычнага факультэта, быў старастам групы. Браў удзел ва ўніверсітэцкіх мерапрыемствах, выступаў на канцэртах, добра вучыўся. Пасля вучобы атрымаў размеркаванне ў Нацыянальны гістарычны музей.

Аспірант Інстытута вышэйшай школы

Паралельна Аляксандр вучыцца ў аспірантуры Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.

«У яго здольнасці да навуковай працы. З гэтага пункту гледжання ён нас цалкам задавальняў. Ён выконваў індывідуальны план, меў добрыя водгукі ад свайго навуковага кіраўніка. Яго навуковая тэма — пачатак дзяржаўнасці, дружынны тып кіравання старажытных князёў», — апісваюць Аляксандра Зімніцкага на кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.

Застаецца незразумелым, як 25-гадовы гісторык можа быць звязаны з «Белым легіёнам», бо гэтая арганізацыя прыпыніла сваё існаванне ў час калі ён яшчэ вучыўся ў малодшай школе. Пры ператрусе ў Аляксандра быў канфіскаваны пнеўматычны пісталет (мець іх дазволена).

Цікавіўся вайсковай справай

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», Зімніцкі мог таксама ўдзельнічаць у вайскова-патрыятычных летніках, бо, у прынцыпе, цікавіўся вайсковай справай і быў фізічна дужым хлопцам.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930