Знайсці
30.03.2017 / 09:1472РусŁacБел

Чэшскія даследчыкі: Францыск Скарына не меў вусоў

Акадэмія навук Літвы выдала кнігу «Рускай Бібліі» Францыска Скарыны — 500 гадоў» («Pranciškaus Skorinos «Rusėniškajai Biblijai» — 500»).

Насамрэч беларускі першадрукар не меў вусоў, як доўгі час меркавалі навукоўцы.

Тое, што на знакамітым гравюрным партрэце лічылі вусамі, насамрэч — цень ад носу, выявілі чэшскія навукоўцы Ілья Лемешкін і Пётр Войт.

Іх дасканалы аналіз гравюр Скарыны змешчаны ў кнізе «Рускай Бібліі» Францыска Скарыны — 500 гадоў» («Pranciškaus Skorinos «Rusėniškajai Biblijai» — 500»), якая нядаўна выйшла з друку.

Навукова-папулярную кнігу — па-літоўску, ясная рэч, — выдала віленская бібліятэка імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы.

Ілюстрацыі для выдання шукалі па кнігасховішчах 11 краін Еўропы.

Укладальнікі сабралі ў кнізе тое, што павінен ведаць пра Скарыну кожны адукаваны чалавек, адзначыў адзін з аўтараў, дырэктар бібліятэкі імя Урублеўскіх Сігітас Нарбутас падчас мінскай прэзентацыі 28 сакавіка ў Акадэміі навук.

Літоўскія аўтары — супрацоўнікі бібліятэкі — паспрабавалі прасачыць дзейнасць Скарыны на тле эпохі. Рыма Цыцэнене выявіла ўплыў рукапіснай кнігі на Скарынавы друкі. Дайва Нарбуцене зрабіла акцэнт на тое, якім стала друкарства Вялікага Княства пасля Скарыны і пад яго ўплывам.

Чэшскія аўтары расказалі пра пражскае атачэнне Скарыны і выказалі гіпотэзу пра месца Скарынавай друкарні — паўночны захад Старамесцкай плошчы. 

Таксама беларусам павінна быць прыемна: чэшскія даследчыкі прызнаюць, што па якасці выданняў Скарына пераўзышоў усіх чэшскіх выдаўцоў той эпохі. 

Скарына XVI стагоддзя, Скарына XX стагоддзя і Скарына XXI стагоддзя — гэта розныя людзі, адзначыў Нарбутас. 

І перад аўтарамі стаяла задача прасачыць, як змяняўся гэты вобраз у культуры Беларусі, Літвы і Чэхіі апошнія 150 гадоў.

Цяпер рыхтуецца беларускае выданне кнігі,

сказаў на прэзентацыі адзіны беларус у аўтарскім калектыве Аляксандр Груша, дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Акадэміі навук Беларусі.

Праўда, няма яшчэ пэўнасці, ці выйдзе кніга па-беларуску, ці па-руску.

ПК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930