Знайсці
29.03.2017 / 22:2927РусŁacБел

Адшуканы арыгінал Акта аб незалежнасці Літвы, за знаходку давалі мільён еўра

У дыпламатычным архіве Нямеччыны 29 сакавіка быў знойдзены арыгінал Акта аб незалежнасці Літвы ад 16 лютага на літоўскай мове. Гэтую інфармацыю BNS пацвердзіў прафесар універсітэта імя Вітаўта Вялікага Людас Мажыліс.

«Побач з нямецкім варыянтам у справе быў літоўскі варыянт пастановы з усімі 20-ю відавочна арыгінальнымі подпісамі», — сказаў BNS Мажыліс. Паводле яго слоў, ліст быў складзены, што пацвярджае, што яго даслалі па пошце. Акт быў падшыты ў справу ў сакавіку. Мажыліс сказаў, што заняцца пошукамі акта яго заахвоціла набліжэнне стагоддзя з дня гэтай падзеі.

«Я напісаў электронны ліст у Дзяржаўны архіў Германіі, напісаў, што мяне цікавіць гэты перыяд і што менавіта мяне цікавіць. Я атрымаў спіс спраў, у якія варта зазірнуць, што я і зрабіў. На гэта спатрэбілася толькі два дні», — сказаў Мажыліс.

Акт 16 лютага — дакумент, які быў складзены і падпісаны Тарыбай Літвы пад старшынствам Ёнаса Басанавічуса 16 лютага 1918 года ў Вільні. Акт у палітычным архіве МЗС Германіі захоўваўся ў групе спраў пад назвай «Будучыня балтыйскіх правінцый: Літва». Па словах Мажыліса, у справе таксама знойдзены акт аб незалежнасці ад 11 снежня 1917 года з 19-ю подпісамі.

Арыгінал акта быў перададзены Басанавічусу, але ніколі не агалошваўся. Аб месцазнаходжанні яго дубліката нічога не было вядома з 1940 года, калі Літва была акупаваная СССР. Да 1940 г. ён захоўваўся ў архіве прэзідэнцкага палаца ў Каўнасе. Некалькі гадоў таму ў СМІ была інфармацыя, быццам акт могуць захоўваць сваякі прэзідэнта Антанаса Смятоны.

Канцэрн MG Baltic Даруса Моцкуса прапанаваў мільён еўра за арыгінал Акта 16 лютага 1918 года.

Delfi.lt

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930