Знайсці
29.03.2017 / 21:0111РусŁacБел

Кавярні «Салодкі фальварак» пераедуць у гіпермаркеты ProStore

Вядомы мінчукам брэнд «Салодкі фальварак» пераходзіць пад крыло «Прастору» і перазапускаецца ў гіпермаркетах ў новым фармаце. Tut.by даведаўся, з чым гэта звязана і як далей будзе развівацца сетка кандытарскіх.

Фота: Станіслаў Шаршукоў, TUT.BY

Нагадаем, нядаўна на месцы «Салодкага фальварка» на плошчы Перамогі адкрылася кавярня «Залаты грабеньчык». У маі перастане працаваць і «Салодкі фальварак» каля метро «Фрунзенская»: памяшканне яшчэ летась купіў «МакДональдс». Але гэта не значыць, што гісторыя кандытарскай заканчваецца.

Як распавёў кіраўнік дырэктар сеткі ProStore Сяргей Бушын, прыкладна з 10 мая «Салодкі фальварак» пачне працаваць у гіпермаркеце ў Малінаўцы, а пасля адкрыецца і ў іншых аб'ектах сеткі. Такім чынам, кандытарская пяройдзе з ТАА «Ракаўскі бровар» у ЗАТ «Прастор-Трэйд».

У «Ракаўскім бровары» кажуць, што яны палічылі няправільным развіваць два кандытарскя кірункі ў рамках адной рэстараннай кампаніі. Таму там засяродзіліся на «Залатым грабеньчыку» як на больш сучасным і папулярным фармаце.

Больш за тое, яны заўважылі, што каля 80% наведвальнікаў «Салодкага фальварка» купляюць прадукцыю навынас. Гэта таксама стала адной з прычын пераносу кандытарскіх у гандлёвыя залы «Прастору». «Такім чынам, прадукцыя кандытарскай стане яшчэ бліжэй да людзей і за ёй не трэба будзе ехаць у цэнтр», — тлумачаць у сетцы.

Напрыклад, у «Прасторы» ў Малінаўцы «Салодкі фальварак» размесціцца побач з існуючым кандытарскім аддзелам. Гэта будзе брэндаваная зона з некалькімі прылаўкамі і асобным прадаўцом.

Дарэчы, гатаваць кандытарскія вырабы будуць цяперашнія работнікі «Фальварка». «Таму прафесіяналізм пяройдзе ў «Прастор» разам з прадукцыяй», — тлумачыць Сяргей Бушын.

Лінейка прадукцыі і цэнавая палітыка таксама застануцца ранейшымі, а вось вытворчае абсталяванне абновяць, кажа кіраўнік. Наступным этапам развіцця стане ўстаноўка столікаў, дзе можна будзе з'есці прысмакі і, напрыклад, выпіць кавы.

Пасля Малінаўкі «Салодкі фальварак» плануюць запусціць у гіпермаркеце ў Чыжоўцы і з часам распаўсюдзіць на ўсе аб'екты сеткі. Але вырабляць прадукцыю будуць па-ранейшаму ў адным месцы — магчыма, у «Прасторы» ў Малінаўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930