Знайсці
29.03.2017 / 20:3327РусŁacБел

У Мінску заменяць 400 тумбаў для афіш

Разглядаюцца розныя варыянты па змене канструкцыі тумбаў для афіш, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ва УП «Мінгардаведка».

Фота Вячаслава Дашыневіча

«Па даручэнні Мінгарвыканкама прапрацоўваюцца розныя варыянты канструкцыі тумбаў для афіш. Мы былі ў галоўнага архітэктара горада, сумесна з профільнымі інстытутамі і прадпрыемствамі распрацоўваем дызайн і займаемся вырабам новай канструкцыі тумбы», — распавёў дырэктар УП «Мінгардаведка» Барыс Васільеў.

Паводле яго слоў, новая тумба для афіш павінна забяспечваць захаванне рэкламнай прадукцыі, быць выраблена з сучасных матэрыялаў, гарманічна ўпісвацца ў гарадское асяроддзе і адпавядаць сусветным тэндэнцыям у свеце рэкламы.

«Новыя рэкламныя ўстаноўкі з'явяцца спачатку на пр. Пераможцаў, — паведаміў Васільеў. — Гэта адбудзецца ўжо ў гэтым годзе».

Усяго ў «Мінгардаведкі» больш за 400 рэкламных установак.

«З гэтага года мы змянілі падыходы ў працы з нашымі замоўцамі. Распрацавалі і ўвялі ў эксплуатацыю новы сайт «Мінгардаведкі» з упершыню створанай інтэрактыўнай картай размяшчэння нашых рэкламных установак і іх фатаграфіямі. Цяпер рэкламадавец у рэжыме анлайн можа атрымаць неабходную картаграфічную і візуальную інфармацыю і зрабіць замову на размяшчэнне рэкламы праз сайт», — распавёў Васільеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930