Знайсці
29.03.2017 / 19:4613РусŁacБел

Польшча часова закрывае ўсе консульствы ва Украіне

Да таго моманту, калі будуць выкананыя патрабаванні Польшчы адносна аховы дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў, усе консульствы Польшчы ва Украіне будуць закрытыя. Пра гэта 29 сакавіка паведаміў МЗС Польшчы пасля сустрэчы віцэ-кіраўніка ведамства Яна Дзедзічака з паслом Украіны ў Варшаве Андрэем Дэшчыцам, піша Радыё Польшча.

Консульства Польшчы ў Луцку пасля абстрэлу. Фота: PAP/EPA

У ноч з 28 на 29 сакавіка было абстралянае консульства Польшчы ў Луцку. Снарад быў выпушчаны з гранатамёта і трапіў у сцяну ў 20 сантыметрах ад акна памяшкання, у якім спаў супрацоўнік консульства. Пашкоджаны фасад будынка, ніхто не пацярпеў. Консул Польшчы ў Луцку Кшыштаф Савіцкі назваў інцыдэнт тэрактам.

Падчас сустрэчы віцэ-міністр Дзедзічак «запатрабаваў ад украінскага боку рашучых і неадкладных дзеянняў з мэтай выяўлення і пакарання вінаватых, а таксама забеспячэння эфектыўнай, кругласутачнай аховы польскіх дыппрадстаўніцтваў ва Украіне».

«Польскі бок падкрэсліў, што, згодна з Венскай канвенцыяй, прымаючая краіна абавязаная прымяніць усе неабходныя сродкі абароны для папярэджання нападаў як на чыноўнікаў консульстваў, так і на месца іх працы», — адзначаецца ў заяве МЗС Польшчы.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930