Знайсці
29.03.2017 / 18:4424РусŁacБел

«Няма патрэбы»: Белстат схаваў аператыўныя лічбы медыянных заробкаў

Як стала вядома «Нашай Ніве», з 2017 года дадзеныя аб медыянным заробку ў краіне будуць публікавацца толькі ў адмысловым зборніку «Праца і заработная плата», які выходзіць раз на два гады — сёлета яго не будзе.

«Так, на сайце дадзеныя аб медыянным заробку вывешвацца не будуць, адменены такі прэс-рэліз. Рашэнне прынятае кіраўніцтвам. Чаму? Напэўна, запатрабаванасць такой інфармацыі невялікая, таму яе прыбралі», — патлумачылі «Нашай Ніве» ў прэс-службе Белстата. 

Цяпер доступ да аператыўнай інфармацыі будуць мець толькі некаторыя дзяржаўныя службы.

Медыянная лічба лічыцца найбольш дакладным адлюстраваннем сітуацыі з заробкамі ў краіне. Медыянны заробак значыць, што 50% людзей атрымліваюць болей за названую суму, а 50% — меней.

Паводле дадзеных Белстата за лістапад 2015 года, медыянны заробак у Беларусі складаў каля 528 рублёў, сярэдні заробак тады ж — 675 рублёў.

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930