Знайсці
29.03.2017 / 18:0312РусŁacБел

Астравец, Фаніпаль, хто яшчэ? Рэйтынг гарадоў па прыросце насельніцтва

Белстат падлічыў насельніцтва ўсіх гарадоў і мястэчак Беларусі па стане на пачатак 2017 года.

Астравец. Фота Ірыны Арахоўскай.

Якія цікавыя лічбы можна заўважыць?

1. Сярод абласных гарадоў найбольшы пастаянны прырост дэманструе Гродна. Насельніцтва горада складае 368 710 чалавек, і ўжо зусім хутка перагоніць Віцебск (там жывуць 369 933 чалавек). Недалёка знаходзіцца і Магілёў (380 440 чалавек). Пры захаванні цяперашняй дынамікі Гродна праз некалькі гадоў зможа стаць трэцім горадам краіны, услед за Мінскам і Гомелем.

2. Паколькі правінцыя вымірае, становіцца ўсё больш раёнаў з крытычна нізкім узроўнем насельніцтва. У Расонскім раёне жывуць 9350 чалавек, у Краснапольскім — 9520, у Дрыбінскім — 9870. На мяжы яшчэ Нараўлянскі (10430) і Хоцімскі (10640). Ці ёсць сэнс у існаванне такіх раёнаў? Пытанне перадусім эканамічнае, бо ў кожным з гэтых выпадкаў асобная адміністрацыя працуе для такой самай колькасці людзей, як квартал новабудоўляў у сталіцы.

3. Насельніцтва Мінска працягвае падбірацца да 2 мільёнаў (пакуль што 1 974 819 чалавек). Аднак гэта гаворка толькі пра адміністратыўныя межы горада. Напрыклад, у Калодзішчах, куды заязджае сталічны гарадскі грамадскі транспарт, жыве яшчэ каля 17,5 тысячы чалавек. І гэта фармальна ў аграграрадку!

Адначасова працягваецца і развіццё спадарожнікаў. І Фаніпаль, і Заслаўе, і Лагойск, і Смалявічы, і Дзяржынск — усе ва ўпэўненым плюсе.

* * *

Топ беларускіх гарадоў па прыросце насельніцтва:

Горад20172016%
1Астравец10 25395697,15%
2Фаніпаль15 92215 1984,76%
3Гомель535 229521 4522,64%
4Столін13 26912 9512,46%
5Горкі34 55333 8302,14%
6Добруш18 76018 3802,07%
7Ашмяны16 68416 3881,81%
8Заслаўе15 41915 1511,77%
9Лагойск12 95012 7391,66%
10Лунінец24 71224 4121,23%
11Калінкавічы40 31539 8601,14%
12Мядзел694968711,14%
13Брэст343 985340 1411,13%
14Скідзель10 70910 5921,1%

Мы ўключылі ў спіс тыя гарады, дзе насельніцтва вырасла больш чым на 1%.

Феномен Астраўца звязаны з будаўніцтвам атамнай электрастанцыі. А вось скачок Гомеля тлумачыцца тым, што ў межы горада ўключылі 10-тысячны рабочы пасёлак Касцюкоўка.

Браніслаў Юрэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930