Знайсці
29.03.2017 / 13:1628РусŁacБел

Невядомыя пабілі шкло ў машыне аўтаркі афарызму «ісці страшна, а не ісці — сорамна» ФОТАФАКТ

У цэнтры Мінска, у адным з двароў на праспекце Незалежнасці невядомыя пабілі шкло ў машыне, упрыгожанай беларускім арнаментам. Здарэнне адбылося ўночы на 29 сакавіка.

Аўто належыць вядомай журналістцы Вользе Чакулаевай. Па яе словах, з салона нічога не скралі. То бок матывы злачынцаў былі ці хуліганскія, ці ідэалагічныя.

На месца здарэння выклікалі міліцыю, якая склала пратакол. 

У двары насупраць таго, дзе «начавала» машына Вольгі Чакулаевай, раніцай 29 сакавіка стаяла яшчэ адно аўто з пабітым шклом. Адлегласць паміж двума месцамі, дзе адбыліся злачынствы, не перавышае 400 метраў.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930