Знайсці
29.03.2017 / 09:5312РусŁacБел

27-ы затрыманы ў справе «Белага легіёна» — гісторык Аляксандр Зімніцкі

У аўторак, 28 сакавіка, КДБ затрымаў яшчэ аднаго меркаванага фігуранта справы «Белага легіёна» — 25-гадовага навуковага супрацоўніка Нацыянальнага гістарычнага музея Аляксандра Зімніцкага.

Ён стаў 27-м затрыманым у спісе затрыманых у гэтай справе, які склалі праваабаронцы і прадстаўнікі грамадскасьці.

Зоя Зімніцкая, маці Аляксандра Зімніцкага, жыве ў Докшыцкім раёне, у вёсцы Глінная. Яна ўжо пенсіянерка, раней працавала выхавальніцай у дзіцячым садку. Зоя Вікенцьеўна плача, калі распавядае пра арышт сына.

«У пятніцу ён прыехаў сюды дадому, а ў панядзелак выправіўся ў Мінск, на працу. А тады пазваніў, што яго выклікае ў аўторак раніцай на гутарку следчы. Казаў, што ў яго быў ператрус, што забралі той пнеўматычны пісталет, які ў яго быў даўно. Ён з дзяцінства захапляўся гісторыяй, кнігамі, усё вучыўся на гісторыка, цяпер у музеі працуе. Як пазваніў, дык паехаў да следчага. А ўжо ўвечары патэлефанаваў следчы і сказаў, што Алесь затрыманы, пакуль на 3 дні. Больш нічога не ведаю. І за што яго? Казаў, што нічога дрэннага людзям не робіць, толькі добраму вучылі. Што цяпер будзе?» — расказала Зоя Зімніцкая.

Да сёння было вядома, што абвінавачанне затрыманым фігурантам справы «Белага легіёна» не было выстаўлена. Напярэдадні кіраўнік упраўлення інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю КДБ Дзмітрый Пабяржын казаў, што 29 сакавіка можа з'явіцца інфармацыя пра выстаўленне абвінавачання фігурантам справы. «Ёсьць вызначаны законам час, да 31 сакавіка, мяркую, будзе інфармацыя», — казаў Пабяржын.

Паводле старшыні рады «Бацькаўшчыны» Ніны Шыдлоўскай, на 29 сакавіка ў КДБ для ўдзелу ў следчых дзеяннях выкліканыя адвакаты шэрагу затрыманых.

«Спадзяюся, хлопцаў пачнуць вызваляць, спадзяюся — усіх», — сказала Ніна Шыдлоўская.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930