Знайсці
28.03.2017 / 17:164РусŁacБел

У Шатландыі героям рэаліці-шоу на выжыванне не паведамілі, што праект закрылі 8 месяцаў таму

Пасля года, праведзенага ў поўнай ізаляцыі, удзельнікі шатландскага рэаліці-шоу «Эдэм» вярнуліся дадому і даведаліся, што праграму закрылі пасля выхаду чацвёртага эпізоду, перадае theguardian.com. Па ўмовах шоу, 23 героі павінны былі самастойна пабудаваць новае грамадства і выжываць, выкарыстоўваючы толькі тое, што дае ім прырода.

Але не заўсёды ўдаецца ўдала перайсці ад тэорыі да практыкі. Праблемы ва ўдзельнікаў пачаліся вельмі хутка, і да верасня 2016 года шатландскія СМІ паведамілі, што восем з дваццаці трох чалавек адправіліся дадому.

Газеты паведамлялі, што ўдзельнікі скардзіліся на голад, стомленасць і самоту. Таксама сярод прычын незадаволенасці называліся сэксуальная рэўнасць і агульнае расчараванне ў канцэпцыі шоу. Недахоп ежы, сутыкненне інтарэсаў, казуркі давялі некаторых герояў да таго, што яны пачалі парушаць правілы. Так, напрыклад, быў зафіксаваны выпадак, калі адзін з удзельнікаў дайшоў да найбліжэйшага паселішча і з'еў там фастфуд.

У жніўні 2016 года трансляцыя шоу была замарожаная. Да гэтага моманту паспеў выйсці толькі чацвёрты эпізод сезону. Але ўдзельнікі, якія знаходзіліся на паўвостраве, пра гэта не ведалі і працягвалі здымаць адзін аднаго на камеры.

У заяве The Gardian прадстаўнікі Channel 4 сказалі, што, імаверна, адзнятыя часткі яшчэ выйдуць у эфір у гэтым годзе. У студзені стваральнікі «Эдэма» звярнуліся таксама з просьбай пачаць здымкі другога сезона. Пакуль тэлеканал не вельмі спяшаецца адмаўляць прадзюсарам, бо першапачаткова шоу меркавалася як глабальны сацыяльны эксперымент і выдаткі на ўтрыманне ўдзельнікаў былі мінімальнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930