Знайсці
28.03.2017 / 14:3612РусŁacБел

Як аператар «Белсата» Аляксандр Баразенка, прысуджаны да 15 сутак, «лаяўся матам і махаў рукамі» ВІДЭА

Тэлеканал «Белсат» распаўсюдзіў відэа затрымання аператара Аляксандра Баразенкі. 17 сакавіка яно было паказана ў судзе.

Супрацоўнік АМАПу Арцём Міхалевіч пад прысягай заявіў:

«Ён крычаў і лаяўся, абураўся дэкрэтам № 3. Першапачаткова мы далі папярэджанне. Далей пачаў працягваць гэтыя дзеянні. У канцы мы яго запрасілі ў машыну. Адзінае, што памятаю, гэта барада яго, адзенне не памятаю. Ці махаў рукамі? Было такое».

Другім сведкам стаў Варывончык.

Суддзя Таццяна Матыль прысудзіла Баразенку 15 сутак арышту. У зняволенні ён адмаўляецца ад ежы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930