Знайсці
28.03.2017 / 11:1436РусŁacБел

Падчас Дня Волі міліцыянт Спартак Свістуноў затрымаў адразу двух удзельнікаў даўняга пікета ў падтрымку «рускага свету»

Гісторыя затрымання падчас Дня Волі Аляксея Галавіна, удзельніка колішняга пікета ў падтрымку «рускага свету», выклікала вялікі інтарэс у чытачоў «Нашай Нівы».

Нагадаем, Галавіна разам з сябрам затрымалі каля Акадэміі навук каля 11 гадзін. Яны папрасілі мінака сфатаграфаваць іх. А той аказаўся пераапранутым міліцыянтам — гэта быў аперупаўнаважаны упраўлення па наркагандлю Спартак Свістуноў. Спартак, не доўга думаючы, затрымаў сяброў.

Праваабаронцы паведамілі «Нашай Ніве» імя таго самага сябра Галавіна. Ім аказаўся Сяргей Ланавенка, яшчэ адзін удзельнік таго самага пікета ў падтрымку «рускага свету».

Ён атрымаў аналагічны тэрмін — 10 сутак арышту. Абодвум сябрам інкрымінавалі дробнае хуліганства.

Паводле непацверджанай інфармацыі, Ланавенка — блізкі сябар аднаго з баевікоў батальёна «Спарта», які раней узначальваў сумна вядомы Матарола (Арсеній Паўлаў).

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930