Знайсці
28.03.2017 / 09:1825РусŁacБел

Больш за 10 машын ДАІ са стралянінай ганяліся па начным Мінску за маладзёнамі на BMW

Сёння ноччу ў Мінску экіпажы ДАІ пераследвалі аўтамабіль BMW. Па словах відавочцаў, пагоня пачалася ў Мінску на вуліцы Еўфрасінні Полацкай, далей праз Сухарава выйшла на кальцавую, затым на Партызанскі праспект, далей за горад па магілёўскай шашы. Затым аўтамабіль BMW развярнуўся ў бок горада, зноў заехаў на Партызанскі праспект. Чытач распавядае, што па меры пераследу аўтамабіля да пагоні далучалася ўсё новыя і новыя экіпажы ДАІ. BMW сыходзіў на вялікай хуткасці.

«Дзесьці каля «Беларусі» на Партызанскім праспекце BMW зачапіў адну машыну ДАІ, далей пагоня пайшла па вул. Ванеева, праспекце Ракасоўскага, Трасцянецкай, потым прадоўжылася ў цэнтры горада на вуліцах Леніна, Энгельса, амаль дайшоў да праспекта Незалежнасці, развярнуўся ў бок Серабранкі, і калі BMW павярнуў на вуліцу Смаленскую, тут яго і «падбілі», ён вылецеў на тратуар, і на гэтым усё і скончылася», — распавёў сведка. Ён адзначыў, што ніколі не бачыў, каб столькі экіпажаў пераследавалі адзін аўтамабіль. «Налічыў 14 экіпажаў Два аўтамабілі ДАІ былі памятыя, разбітыя фары, дэфармаваны дзверы», — адзначыў сведка.

Паводле яго слоў, падчас пагоні ДАІ страляла, «адтуліны былі ў крылах, бамперы, у BMW прастрэленыя заднія колы». У салоне знаходзіліся хлопец гадоў 25 і дзяўчына. «За рулём знаходзіўся хлопец, яны быццам бы хацелі памяняцца месцамі, але не паспелі.

Падчас інцыдэнту ніхто, здаецца, не пацярпеў, хлопец з дзяўчынай цэлыя. Іх «спакавалі» і павезлі на агляд. Праўда, чаму ў BMW пабіта лабавое шкло, я не ведаю, мяркуючы па ўсім, гэта вонкавая ўвагнутасць.

Грамадзянскія машыны, здаецца, не зачапілі».

ABW.BY, фота відавочцы

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера