Знайсці
28.03.2017 / 07:4718РусŁacБел

Дзяўчына з усмешкай на руках у АМАПа: А сцяг я ім так і не аддала

Фота Сяргея Гудзіліна

Адной з першых, каго «павязалі» амапаўцы 25 сакавіка, стала Алена Луцковіч з г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці. Фота дзяўчыны з усмешкай, якую нясуць сілавікі, імгненна разляцелася па інтэрнэце.

Алена — сябра АГП, і акцыя ў Мінску для яе — далёка не першая. Акцябрскі знаходзіцца за 200 км як ад Гомеля, так і ад Мінска, і Алена абрала ўсё ж Мінск, дзе, меркавалася, адбудзецца самае масавае святкаванне Дня Волі.

«Я была гатовая да таго, што мяне паб'юць, — смяецца дзяўчына. — Спачатку я доўга прарывалася ў раён Акадэміі навук, яшчэ да 14-й, бо баялася, што потым увогуле туды не траплю. Калі ўдалося гэта зрабіць, сутрэла знаёмых, ва ўсіх быў святочны настрой. А потым я дастала сцяг і надзела яго на плечы. Адразу падышлі амапаўцы і сказалі, каб я сышла адтуль. Я адказала, што іх патрабаванні незаконныя, таму я нікуды не пайду. Яны адразу мяне падхапілі і пацягнулі ў аўтазак. Праўда, я не была гатовая да таго, што адзін бярэ за руку, а другі засоўвае свае рукі мне, прабачце, паміж ног, каб захапіць нагу. У той момант, які зафіксавалі фатографы, я казала ім, што дастаткова было б мяне ўзяць пад локці: колькі там мяне, падштурхнулі б, і я пайшла б перад імі, нікуды не падзелася б. Навошта яны мяне бралі пад рукі, незразумела і камічна. У аўтазаку ў мяне запатрабавалі зняць сцяг, маўляў, калі не здымеце, мы ўсё адно забярэм і парвем. Я адмовілася. І ніхто не забраў, ніхто не парваў».

Фота Дзмітрыя Брушко

Фота з сацыяльных сетак

Маша Калеснікава, Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930