Знайсці
27.03.2017 / 15:2724РусŁacБел

Амапавец: Алесь Лагвінец пры затрыманні біўся галавой аб сядзенне аўто

Палітыка Алеся Лагвінца, затрыманага і збітага 23 сакавіка, судзяць у судзе Маскоўскага раёна Мінска. Паводле яго сына Антося, спачатку затрыманага разам з бацькам, нікога з сваякоў на суд не пусцілі, але ён паспеў абняць родных перад залай суда, у тым ліку маленькага малодшага сына.

«На вуліцы Касманаўтаў 23 сакавіка нецэнзурна лаяўся», — зачытвае пратакол суддзя Казак. Лагвінец аспрэчвае: ён ішоў з сынам, на іх накінуліся невядомыя, выглядалі і паводзілі сябе як бандыты.

Лагвінец кажа, што гэта было збіццё і выкраданне. Сведка Аляксандр Кавальчук, АМАПавец, затрымліваў Лагвінца. Кажа, што ў 12.40 заўважыў грамадзяніна, які лаяўся… Папярэдзілі. Пасадзілі яго ў машыну.

«Лагвінец біўся галавой аб сядзенне аўтамабіля. Мы надзелі на рукі кайданкі. Цялесныя пашкоджанні Лагвінец нанес сабе сам, біўшыся галавой аб аўтамабіль».

Лагвінец устаў, каб паглядзець у вочы Кавальчуку. Кажа пра ілжэсведчанні. Назваў Кавальчука хлусам.

Лагвінца спрабавалі судзіць за «дробнае хуліганства» ў дзень затрымання, 23 сакавіка. Але з суда яму выклікалі «хуткую дапамогу» і адвезлі ў лякарню. Са слоў сына, у Алеся Лагвінца страсенне, закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пералом носа. У лякарні яго пільнавалі «людзі ў цывільным».

Алесь Лагвінец асуджаны на 10 сутак

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930