Знайсці
27.03.2017 / 14:467РусŁacБел

На водшыбе: як дабрацца ў далёкія куткі Мінска

Мінск досыць кампактны горад: паглядзіш на карту, і здаецца, што дабрацца да любога мікрараёна — справа максімум паўгадзіны. Ды і грамадскага транспарту ў нас — пад дзве сотні аўтобусных маршрутаў, каля 60 тралейбусных, а яшчэ трамваі, метро і ўсюдыісныя маршруткі… Тым не менш у беларускай сталіцы дастаткова месцаў, дабірацца куды — суцэльная пакута. Працягласцю ў гадзіну. Нягледзячы на тое, што сучасныя тэхналогіі — напрыклад, анлайн-сэрвіс па замове аўтамабіляў Uber — прапануюць куды больш эфектыўныя рашэнні транспартнай праблемы. Проста пра іх мала хто задумваецца, працягваючы прытрымлівацца традыцыйных маршрутаў.

Мы выбралі ўсяго тры такіх раёны. Насамрэч, іх куды больш. Такім чынам, паехалі.

Як адпачыць у цэнтры хлопцам з Чыжоўкі?

Вуліца Нясвіжская знаходзіцца ў Чыжоўцы. Большай часткай — прыватны сектар, але ёсць і шматпавярховікі. Уявім: мясцовая моладзь захацела павесяліцца на Зыбіцкай. Дабірацца ім да галоўнай «забаўляльнай» вуліцы Менска прыйдзецца як мінімум гадзіну. І гэта калі пашанцуе з маршруткай. Маршрутнае таксі 1056 можа дамчаць іх ад ДС «Чыжоўка-1» да плошчы Свабоды хвілін за 50 — усяго толькі 29 прыпынкаў! Астатні час — на пешы ход. Вось толькі ўвечары гэтая маршрутка не ходзіць, а днём на Зыбіцкай сумна.

Можна абраць альтэрнатыўны варыянт з выкарыстаннем метро. На аўтобусе (маршруты 16 і 21) робім 5—6 прыпынкаў да станцыі метро «Аўтазаводская» і — наўпрост да «Нямігі». Праўда, ад перамены транспарту час не мяняецца — той жа час. Пешку давядзецца прайсці ў агулам каля кіламетра.

Для таго, каб правесці пару гадзін у знакамітых барах Зыбіцкай, людзям прыйдзецца тыя ж дзве гадзіны выдаткаваць на дарогу! Магчыма, для звыклых да коркаў і размаху масквічоў гэта і падасца нармальным, але для Мінска — гэта занадта доўга.

Uber адкрыў новыя магчымасці для чыжоўскага хлопцаў. Скарыстаўшыся дадаткам, да Зыбіцкай можна дабрацца за паўгадзіны — прычым без усялякіх пешых прагулак. Абыдзецца гэта крыху даражэй — прыкладна ў 7,5 рубля. Але, з іншага боку, калі падзяліць паездку на траіх, то атрымаецца па 2,5 рубля з чалавека. Затое хутка і камфортна.

У госці ў Зацень

Зацень — гэта не толькі пасёлак у Мінскім раёне, але і назва мікрараёна ў межах кальцавой. Ды і вуліца з такой назвай існуе — знаходзіцца там жа. Побач — вуліцы Ермака, Рабінніцкая і Янтарная. Усё — прыватны сектар. Дык вось, калі вас, дапусцім, запрасілі ў госці ў той раён, а вы па нейкіх прычынах не можаце скарыстацца асабістым аўтамабілем (ну хто ж ездзіць у госці на асабістым аўто — гэта ўжо не госці, а дзелавы візіт, атрымліваецца), то, лічыце, вы патрапілі.

На дарогу ў Зацень вы выдаткуеце каля паўтары гадзіны — у залежнасці ад таго, адкуль будзеце ехаць. Мы за пункт адліку ўзялі «нулявы кіламетр» на Кастрычніцкай плошчы — самы цэнтр Мінска. Першая частка шляху даволі простая і варыятыўная — трэба толькі дабрацца да 105-га маршруту аўтобуса, які ідзе з ДС «Карастаянавай» па вуліцах Арлоўскай і Далгінаўскі тракт да Зацані. У нашым выпадку аптымальны варыянт — перамесціцца на плошчу Перамогі (метро) і адтуль на 18-м аўтобусе праехаць 7 прыпынкаў да вуліцы Шчадрына. І, перасеўшы на той самы жаданы 105-ы — яшчэ 7 прыпынкаў да канчатковай станцыі. Добры дзень, Зацень! Пікантнасці дадае той факт, што 105-ы маршрут ходзіць адзін раз на гадзіну. Гэта значыць, спазняцца на яго катэгарычна не рэкамендуецца.

Як вырашае гэтае пытанне Uber? Вельмі проста: каля 20 хвілін дарозе і каля 6 рублёў па кошце. І ніякіх страхаў спазніцца!

Каменная Горка-3. Прыехалі сваякі!

Складаным з пункту гледжання лагістыкі з'яўляецца не толькі прыватны сектар. Дабрацца ў адносна новыя раёны бывае не прасцей. А то і больш складана. Возьмем, напрыклад, знакамітую Каменную Горку. Уявім, што да сям'і, якая жыве ў Каменнай Горцы-3, прыехалі сваякі з вёскі. І прывезлі слоікі з варэннем. І вось стаяць на Прывакзальнай плошчы і думаюць: як дабрацца?

Вывучыўшы мноства варыянтаў праезду грамадскім транспартам, мы так і не знайшлі найбольш аптымальнага шляху. Перспектыва пад'ехаць на гарадской электрычцы да прыпынку «Лебядзіны» і адтуль ісці пешшу праз усю Масюкоўшчыну (несучы пры гэтым варэнне ў сумцы) — зусім не варыянт. Найбольш лагічным уяўляецца маршрут «метро + маршрутка»: ад станцыі метро «Плошча Леніна» да «Пушкінскай» (з пераходам на Аўтазаводскую лінію), а адтуль на маршрутцы №1183 да Налібоцкай вуліцы, 15 прыпынкаў.

Мы ехалі больш за гадзіну. І, прызнаемся, задавальненне яшчэ тое — нават без цяжкіх торбаў. Перасадкі-пераходы прымусілі нас пашкадаваць людзей, якія ездзяць на працу з Каменнай Горкі-3 у цэнтр.

Назад вярталіся на Uber. Часу гэта заняло 35 хвілін, а паездка абышлася ў 7 рублёў 5 капеек. Не такая ўжо вялікая сума, калі ўспомніць, як мы дабіраліся туды.

Нягледзячы на тое, што грамадскі транспарт працуе ў Мінску нядрэнна, ён не можа ахапіць кожную вуліцу і кожны дом. І тады прыходзіць на дапамогу Uber, пашыраючы магчымасці хуткага і камфортнага перамяшчэння для жыхароў і гасцей сталіцы.

ПП «Драйв Медыя» УНП 192317694

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930